/ / Новости PRAVO.BY
29.11.2023

Вызначаны дата і месца правядзення Дня беларускага пісьменства – 2024

Пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2023 г. № 837 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXІ Дня беларускага пісьменства ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці 1 верасня 2024 г.

Письменность

Старшынёй аргкамітэта прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні – Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук.

У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.

Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Брэсцкага аблвыканкама, Івацэвіцкага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».