Кардынальныя правы 1768 г.

Кардынальныя правы 1768 г.

1. Заканадаўчая ўлада ў Рэчы Паспалітай звазводзiцца ў руках трох станаў: караля, сенатараў і шляхты.

2. Каралем Рэчы Паспалітай можа быць толькі католік святой рымскай веры.

3. Захоўваецца на вечныя часы свабоднае, з агульнай аднагалоснай згоды, выбранне караля Рэчы Паспалітай, ні пад якой зачэпкай не можа быць дапушчана наследаванне каралеўскага трона.

4. Правы шляхты гарантуюцца ў поўнай меры. Шляхціц можа быць арыштаваны толькі на пастанове суда, або затрыманы на месцы злачынства.

5. Пасады, духоўныя і свецкія, а таксама ганаровыя званні і чыны, каралеўскія падараванні не могуць адбірацца без справядлівага раззгляду на сойме або ў судзе.

6. Вялікае княства Літоўскае са ўсімі сваімі правамі павінна заставацца ў вечнай уніі з Польшчай.

7. Права шляхетскай роўнасці і выключнае права шляхты да заняцця і духоўных і свецкіх пасад, а таксама права ўласнасці на зямельныя маенткі застаюцца на вечныя часы.

8. Ліберум вето на вольных соймах захоўваецца назаўседы.

9. Цэласнасць феадальнага ўладання і ўласнасці шляхетскага саслоўя на зямельныя маенткі, спадчынную маемасць і падданых ніколі не можа быць адабрана або паменшана. Аднак права жыцця і смерці над падданымі не можа знаходзіцца ў руках землеўласніка. Калі падданы (залежны селянін) учынць злачынства, то яго належыць перадаць у земскі або гродскі суд (арт. 19).

10. Для таго каб прадухіліць наўмысныя і безпадстаўныя забойствы шляхціцамі простых людзей, то ў Польшчы ўводзіцца ў дзеянне артыкул 1 раздзела 12 Статута Вялікага княства Літоўскага 15 88 г., які прадугледжваў смяротнае пакаранне шляхціца за безпрычыннае наўмыснае забойства простага чалавека (арт. 20).

11. У тых выпадках калі кароль парушыць кардынальныя правы народа або ўмовы дагавора (Пакта конвента), які быў заключаны ім з соймам пры яго выбранні на каралеўскі трон, то шляхта мае права адмовіць каралю ў падпарадкаванні.

***
Цытуецца ў адпаведнасці з тэкстам дакумента, змешчаным у выданні: 
Хрестоматия памятников феодального государства и права стран Европы. М., 1961. С. 782-786, а таксама: Volumina Legum. T.YII.Petersburg. 1860. s. 595.

Васілевіч, Р. А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі / Р.А. Васілевіч, Т.І. Доўнар, І.А. Юхо; Бел. дзярж. ун-т. Юрыд. фак.- Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2001.- С. 108—109.